САЙТ РАБОТАЕТ В ТЕСТОВОМ РЕЖИМЕ
Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

23.05.2018

Веды, закон і экалогія

23.05.2018
Аўтар: Вольга Пралюк
Грамадства

Мінск стаў пляцоўкай для абмеркавання прыродаахоўных пытанняў

Сёння большасць экалагічных праблем вырашаецца сумеснымі намаганнямі розных краін, спецыялістамі ў розных сферах. Сусветная супольнасць прыйшла да такой практыкі, паколькі сёння відавочна, што сіламі толькі асобна ўзятай дзяржавы глабальныя пытанні вырашыць немагчыма. Менавіта з мэтай адукацыі, абмену вопытам, стварэння і прасоўвання міжнародных праграм у Мінску адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Сахараўскія чытанні 2018 года: экалагічныя праблемы ХХІ стагоддзя», у якой прынялі ўдзел больш за 500 прадстаўнікоў з Арменіі, Беларусі, Германіі, Грузіі, Казахстана, Малдовы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Таджыкістана, Турцыі, Узбекістана, Украіны.

Міжнародная канферэнцыя прайшла ў Мінску пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Грамадскага савета Базавай арганізацыі па экалагічнай адукацыі краін СНД, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі.

Падчас канферэнцыі былі праведзены пасяджэнні Грамадскага савета Базавай арганізацыі дзяржаў — удзельніц СНД па экалагічнай адукацыі, а таксама шэрагу секцый і круглых сталоў. У прыватнасці, у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прайшоў круглы стол «Экалагічнае заканадаўства і фарміраванне светапогляду чалавека ў інтарэсах устойлівага развіцця».

Таццяна КАНАНЧУК, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, заявіла:

— Сёння любы законапраект (эканамічнай, сацыяльнай, экалагічнай накіраванасці) перш за ўсё арыентаваны на ўстойлівае развіццё. У цяперашні момант у нашай камісіі разглядаецца некалькі законапраектаў: аб асабліваахаваных прыродных тэрыторыях, аб унясенні змяненняў у Лясны кодэкс, аб радыяцыйнай бяспецы. У рамках правядзення круглага стала прыярытэт абмеркавання быў аддадзены радыяцыйнай бяспецы, таму што там прысутнічалі эксперты з Аб'яднанага інстытута ядзерных даследаванняў (РФ), з Інстытута радыяцыйнай бяспекі і экалогіі (Казахстан), наш дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы, дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Важны і міжнародны вопыт, таму што асноўныя палажэнні ў гэтым законапраекце — гэта абнаўленне прынцыпаў, асноў радыяцыйнай бяспекі з улікам міжнародных патрабаванняў, у тым ліку і патрабаванняў МАГАТЭ. Усе абнаўленні, якія прымаюцца ў новы законапраект, пачынаючы з тэрміналогіі (гэта датычыцца крыніц іанізавальнага выпраменьвання), прынцыпы, падыходы будуць разглядацца з улікам міжнародных патрабаванняў. Пытанні радыяцыйнай бяспекі павінны быць разгледжаны комплексна (экспертыза крыніц іанізавальнага выпраменьвання, якія яшчэ не ўведзены ў эксплуатацыю). Мы плануем поўнае абнаўленне законапраекта. Дакумент рыхтуецца да разгляду ў першым чытанні.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность